шыню ў беларускай літаратуры нацыянальна-вызваленчыя патрабаванні беларускага народа загучалі на поўную сілу.
У адносінах творчасці Я. Купалы і Ф. Багушэвіча мы можам гаварыць не толькі аб ідэйнай блізкасці, але і аб самай непасрэднай сугучнасці матываў. У вершы «Мужык» Я. Купалы селянін-тружанік гаворыць:
Чытаць, пісаць я не умею, |
Аб гэтым-жа селяніну-тружаніку Ф. Багушэвіч у вершы «Дурны мужык, як варона» гаворыць:
Да навукі ён не браўся, |
У абодвух вершах даецца адзін і той-жа адказ на пытанне чаму мужыка «ад навукі адвярнула». Ён вечна арэ, сее, за працай не толькі навукі, але наогул свету не бачыць. Куды-ж ішоў увесь плён яго працы? Даставалася з усяе яго працы селяніну надзвычай мала — столькі, што хлеба хапала толькі да каляд, а пасля прыходзілася жывіцца мякінкай...
Адным з цэнтральных матываў творчасці Ф. Багушэвіча з'яўляецца матыў апявання сілы народнай працы (напрыклад, у вершах «Не чурайся», «Дурны мужык, як варона» і інш.). Пачэснае месца займае гэты матыў і ў творчасці Я. Купалы. У адным з першых вершаў зборніка «Жалейка», у вершы «З песняў беларускага мужыка» Я. Купала піша:
Я ўсё закляну, |
У вершы «Не чурайся» Ф. Багушэвіча селянін-тружанік гаворыць з такім-жа ўсведамленнем сваёй сілы:
Хоць лянівым у свеце слыву, |
У вершы «Я мужык-беларус», у якім Я. Купала дае проста-такі класічную зарысоўку беларуса-тружаніка, зноў такі ў наяўнасці непасрэдныя ўплывы паэзіі Ф. Багушэвіча. У гэтым вершы ёсць сугучныя мясціны з вершам Ф. Багушэвіча «Дурны мужык, як варона».
Я. Купала піша:
Хоць свет хлебам кармлю, |