Старонка:Багушэвіч як папярэднік Купалы.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

У Багушэвіча:

А як прыдуцца дажынкі,
Няма збожжа ні асмінкі,
А даждаўшы на Каляды,
Мужыкі мякінцы рады.

Або яшчэ, па лініі апаэтызавання сілы народнай працы.

У Я. Купалы:

Глянь, высокінькі бор, —
Вокам нельга прабіць;
Загудзеў мой тапор, —
Як блін поле ляжыць.

У Багушэвіча:

З камаровы нос сякерку
Сцісне, кракне, замахае,Зробе пушчу, як талерку,
Свет дрывамі закідае.

Ёсць пераклічка з творчасцю Багушэвіча і ў вершы «Пажалей мужыка». Тут зварот да пана-багача па інтанацыі і па зместу падобны да такога-ж зварота ў вершы «Не чурайся» Ф. Багушэвіча. Я. Купала піша:

Пажалей мужыка бедака,
Ты, каторы адзеты і сыты.
Пажалей, не адсохне рука,
Бо яму свет да шчасця закрыты.

Адпаведная мясціна ў вершы Ф. Багушэвіча гучыць аналагічна:

Не чурайся мяне, панчок,
Што далонь пакрываюць мазолі,
Мазоль-працавітых значок,Не заразіць цябе ён ніколі.

У цэлым-жа вершы па зместу розныя. У той час, калі Ф. Багушэвіч не ідзе далей іранічнага зварота да пана, Я. Купала гаворыць аб грознай часіне народнай расправы з «трутнямі пчольных прац»:

За крыўду сваю адамсціць,
Свінням будзе крыві не пабраць! —
Адамсціць, аж зямля задрыжыць,
Аж віхры зашумяць, загудзяць!

У гэтым вершы выразна раскрываецца характар сувязі творчасці Я. Купалы з творчасцю Ф. Багушэвіча. У Я. Купалы няма простага запазычання, а ёсць далейшае развіццё рэалізма Ф. Багушэвіча. Я. Купала скарыстоўваў некаторыя матывы паэзіі Ф. Багушэвіча не па эпігонску, а творча, як паэт, у якога свой самабытны голас, як паэт, які, абапіраючыся на лепшыя здабыткі беларускай, рускай і украінскай паэзіі, узняў беларускую паэзію пачатку ХХ стагоддзя на новую, да таго часу недасягальна-высокую ступень.

Сляды ўплываў Ф. Багушэвіча на паэзію Я. Купалы мы знаходзім не толькі ў першым зборніку «Жалейка», але і ў пазнейшых зборніках, асабліва ў зборніку «Шляхам жыцця. Гэты