зборнік выйшаў у 1913 годзе. У той час пачалося ажыўленне рабочага рэволюцыйнага руху і гэта выклікала ажыўленне надзей на лепшую будучыню ў паэта. У гэтым зборніку зноў, як і ў «Жалейцы», цэнтральнае месца займаюць матывы змагання з царызмам, тут зноў з выключнай мастацкай сілай паэт выяўляе свае рэволюцыйна-дэмакратычныя імкненні.
У якіх-жа вершах гэтага зборніка мы можам бачыць уплывы паэзіі Багушэвіча? Перш за ўсё у вершы «Аб мужыцкай долі». Трэба звярнуць увагу на тое, што Я. Купала ў саміх назвах зборнікаў следуе традыцыі Ф. Багушэвіча. Калі Багушэвіч увасобіў паэзію ў назвах зборнікаў у вобразах дудкі і смыка, то Я. Купала таксама звязаў назвы сваіх першых двух зборнікаў з музычнымі інструментамі. У яго паэзія — гэта жалейка, а паэт — гэта гусляр, або магчымы і іншыя варыянты ў паасобных вершах. Так, у вершы «Аб мужыцкай долі» паэт піша:
Дайце скрыпку мне маю, |
Тут ужо, як і ў Багушэвіча гаворыцца аб смыку і скрыпцы. Прычым самы зварот надзвычай нагадвае адпаведны зварот з верша Ф. Багушэвіча «Смык»:
Ох, дайце-ж мне смык, |
Ад паэзіі Багушэвіча ідзе і верш «Хто ты гэткі» (1908 г.). Цэнтральны матыў гэтага верша, што селянін хоча быць чалавекам, генетычна ўзыходзіць да паэзіі Багушэвіча. Кампазіцыя гэтага верша ў форме пытання-адказа таксама звязана з паэзіяй Багушэвіча, які ўпершыню у беларускай паэзіі пачаў пісаць такія вершы. Нарэшце, верш «Праз што плачаш, мужычок» ужо не толькі кампазіцыйна, але і па інтанацыі звязан з вершам Багушэвіча «Чаго бяжыш, мужычок».
Усё сказанае паказвае, што Ф. Багушэвіч аказаў значны ўплыў на дарэволюцыйную паэзію Я. Купалы, што ён быў адным з яго любімых паэтаў, што ён быў яго непасрэдным папярэднікам.