Старонка:Базылевічава сям’я (1938).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная


Мікола. Што гэта з Лёнькам, пісаў, што напэўна сёння прыедзе?

Волька. Верачка, а твае кветкі ўсе цэлыя, растуць перад вокнамі.

Вера паволі ўстае, падыходзіць да цёмнай шыбы, углядаецца.

Вера. Цёмна.

Мікалай падыходзіць да Веры, абодва ўглядаюцца ў акно.

Мікалай. Памятаеш, мы былі малыя, і гэты клён ледзьве паднімаўся вышэй агарожы. А гэта ўжо бачыш якое вялікае дрэва.

Вера. І мы з табой, братка, выраслі ўжо вялікія. Мне толькі дваццаць тры гады, а колькі я ўжо дзяцей выпусціла з сваёй школы!

Мікалай. Верачка, ты тут астанешся з мамай, а я пайду.

Волька. Куды-ж ты пойдзеш?

Вера. Куды?

Мікалай (да Веры). Тут шпіёна ловяць. Я пайду.

(Адзяецца, выходзіць.)

Вера. Мама, і я пайду.

Волька. Куды.

Вера. Як куды? Тут ловяць шпіёна, а я каб у хаце сядзела?

Волька. Без цябе ёсць каму шпіёнаў лавіць.

Вера. Не, я пайду. (Выходзіць.)

Волька. Калі так, то і я пайду. (Выходзіць.)

Нейкі час сцэна пустая. Пасля адчыняюцца дзверы і высоўваецца ў хату Леанідаў твар, на якім яшчэ ў сенцах расплылася на ўсю шырыню ўсмешка. Агледзеўшы хату, ён зганяе з твару ўсмешку.

Леанід. Нікога няма? Дзе ж яны падзеліся? І навіны няма каму сказаць. А спісваліся-ж з Мікалаем і Верай разам прыехаць. Можа пахаваліся дзе? (Пералазіць цераз парог, ставіць на падлогу цяжкі чамадан.) Эй, дзе вы тут, чэрці?! У мяне навіны, якіх вы і не чакалі ніколі. (Азіраецца.) Можа не прыехалі? (Падыходзіць да стала.) Э-э, прыехалі, пілі і закусвалі і