Старонка:Базылевічава сям’я (1938).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

мяне не чакалі. Пачакайце-ж, чэрці, я перад вамі ў крыўду не дамся, я сваю частку і без вас вазьму, калі вы такія. І пасля пашкадуеце, што вас не было ў гэты момант, калі я з такой навіной увайшоў у хату. Ну і навіна! Вось вестачку, дык вестачку старшыня прывёз! (Садзіцца за стол, разглядае бутэлькі.) Гарэлка? Гм… Ці няма чаго смачнейшага… Віно? О, гэта і хворым даюць. (Налівае, выпівае і накідаецца на яду.) Панасмажвала маці ўсяго. (Моўчкі есць.)

Уваходзіць Рыгор Прановіч.

Рыгор. А, Лявонка! Дык гэта ты ўжо явіўся, сынок? А тут цябе чакалі, чакалі і ніяк прычакаць не маглі. Прызнацца і я на гэтае чаканне быў трапіў.

Леанід. Лезьце сюды, за стол.

Рыгор. Але-ж ты, браце, і цярэбіш здорава.

Леанід. Памагайце, дзядзька Рыгор, кажу вам.

Рыгор. Няма, пане-браце, часу. Я забег на адну хвілінку напіцца, ваш Мікалай мяне падмеціў. Такая смага мучыць… Тут недзе ў вас квас стаяў. (Чэрпае з вядра, п‘е.)

Леанід. Дзед Рыгор, адну ўсяго чарку, кажу вам.

Рыгор. А я табе кажу, што не маю часу.

Леанід. А што вы дзе такое робіце?

Рыгор. Хочаш каб я табе так адразу і сказаў? Ты комсамолец ці як?

Леанід. Комсамолец.

Рыгор. Пабажыся.

Леанід. Дальбог комсамолец.

Рыгор (раздумвае). Варашылаўскі стралок ці не?

Леанід. Стралок.

Рыгор. Пакажы знак.

Леанід. Вось ён. (Паказвае на сябе знак.)

Рыгор (падумаўшы, знізіўшы голас да шэпту). Шпіёна ловім. (Моцна.) Мы стаім на сваім месцы, а ён не ідзе, халера. А мяне калі апанавала смага. А тут якраз ваш Мікалай… Ну, забалбатаўся я з табой (Пабег з хаты.)

Леанід. Гм… шпіёна ловяць? Пабягу і я. (Усхватваецца, нахаду налівае віна, адным глытком выпівае, пхае ў рот закуску.) Там ім і навіну скажу, толькі каб ведаць,