Старонка:Базылевічава сям’я (1938).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная


Мікалай. Інструмент з табой?

Леанід. Я з ім ніколі не разлучаюся.

(Дастае кулю, забінтоўвае нагу, Максім стогне.)

Максім (стогнучы). Якую-ж ты навіну пачуў?

Леанід. Старшыня сельсовета, з якім я ехаў са станцыі, атрымаў на станцыі пошту. Па дарозе распячатваў яе. У адным пісьме з нейкага завода быў афіцыйны запрос, ці сапраўды Павал Барысавіч, які там працуе, родам з нашай вёскі, як ён сам сцвярджае, і ці сапраўды ён быў партызанам, як гэта напісана ў яго старых дакументах.

Максім (рвануўся, зноў сеў, крывячыся ад болю). Не можа быць. Мой сын загінуў як герой.

Волька. І я не веру. Памятаеш, Мікалай, як мы яго хавалі?

Вера. Вы маглі не пазнаць яго мёртвага.

Леанід. Жыццё такая складаная рэч, што ўсё можа быць.

Усе маўчаць, усхваляваныя, гледзячы адзін аднаму ў вочы.

Максім. Лявон, гэта праўда, што да старшыні такі пакет прышоў?

Леанід. Праўда. Пытаюць пра Паўла Максімавіча Базылевіча.

Максім. Правяраюць! Нешта там правяраюць. Калі гэта так… Ой-ой… (Са стогнам падае на пасцель.)

Леанід. Ты ляжы, трэба каб твая нага была ў спакоі.

Кладзе яго на падушку. Усіх, запаноўвае маўчанне. Вера прыпадае тварам да сцяны і плача, Мікалай садзіцца і маўкліва падпірае твар рукамі. Волька плача, седзячы на краю ложка, дзе ляжыць Максім, Леанід хавае ў чамадан свае інструменты. Нехта ў сенцах шукае на дзвярах клямкі, Леанід адчыняе дзверы. Уваходзіць пануры Рыгор Прановіч, становіцца пасярод хаты і доўга маўчыць. Пасля заікаючыся, прыцішаным голасам гаворыць.

Рыгор. Гэтага шпіёна я хапіў ззаду за рукі, калі ён раніўшы цябе адбегся і намерыўся страляць у начальніка ўчастка граніцы. Ад яго адабралі наган і дакументы. Я стаяў пры гэтым. Начальнік граніцы зірнуў у даку-