Старонка:Базылевічава сям’я (1938).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

менты і калі прачытаў як ён завецца, дык я за галаву хапіўся. Браткі мае родныя, падумаў я сабе. Гэта-ж… гэта… Ён прачытаў у дакументах — Базылевіч Павал Максімавіч.

Усе павярнулі свае застыглыя твары да Рыгора. Максім становіцца на ногі.

Максім. Ты выдумляеш!

Рыгор. Такую рэч выдумляць, то няхай лепш у маёй галаве мазгі высахнуць.

У сенцах голас начальніка ўчастка граніцы: „вы стойце тут, у сенцах“. У адказ голас: „ёсць, таварыш начальнік“. У хату ўводзяць шпіёна і за ім начальнік участка граніцы з наганам у руцэ. Рыгор становіцца з сваёй стрэльбай насупроць шпіёна, гатовы ў кожную мінуту страляць.

Начальнік. У дакументах яго напісана, што ён якраз адгэтуль родам. І прозвішча яго сыходзіцца з вашым.

Максім (кідаецца на пасцель, вачыма да сцяны). Калі-б ён быў калі-небудзь маім сынам, то я яго пракляну ў той момант, калі ўбачу, што гэта ён.

Начальнік. Як твая нага, стары?

Леанід. Нічога, скора зажыве.

Волька, Антон і Леанід углядаюцца ў шпіёна.

Начальнік. Стары, павярніся, глянь на яго.

Максім. Лепш-бы мае вочы на свет не глядзелі.

Начальнік. Нічога стары, бывае ўсё на свеце. Глянь, памажы следству.

Леанід падбягае і памагае Максіму павярнуцца. Максім доўга ўглядаецца ў шпіёна.

Волька (дрыжыць ад узбуджанасці і хвалявання). Гэта ён… ён… той самы!

Максім. Пазнаў! Гэта ён! Той самы жандар, што расстраляў майго сына!

Волька. Рытвінскі, жандар Рытвінскі!

Рыгор. І я пазнаю! Той самы. (Падступае да шпіёна.) А ці памятаеш, пане Рытвінскі, як ты мяне спаласаваў бі-