Старонка:Базылевічава сям’я (1938).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

зуном, што на мне ніводнага жывога месца не асталося… восемнаццаць год таму назад…

Начальнік (да шпіёна). Ты расстраляў партызана, забраў у яго дакументы, астаўся ў нас і, прыкрываючыся гэтымі дакументамі, шпіёніў тут восемнаццаць год? І цяпер прабіраўся ў Польшчу? Усё ясна. А ну?

Максім. Забойца!

Волька (падбягае з кулакамі). Гад! Згубіцель! Крывапійца!

Рыгор. Звер! Панскі сабака!

Начальнік. Марш!

Шпіён ідзе з хаты, за ім начальнік з наганам і Рыгор са стрэльбай. Чуцен у сенцах тупат ног і стук знадворных дзвярэй. Начальнік уваходзіць у хату.

Начальнік (падыходзіць да Максіма). Ну што-ж, да мяне ў машыну і паедзем да доктара?

Леанід. Я думаю, што не трэба, куля сядзела зверху, я зрабіў усё як належыць.

Максім. Мусіць і праўда, што не трэба ехаць. Ён хутка поўнапраўны доктар будзе. А ў мяне — пабаліць і пакіне. На маім вяку ўсяго здаралася.

Начальнік. Ну, дзякую, што памаглі нам.

Максім. Гэта мы вас павінны дзякаваць, гэта-ж вы нам памагаеце.

Начальнік (садзіцца на край ложка). У 133 артыкуле Сталінскай Канстытуцыі сказана: „абарона бацькаўшчыны ёсць свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна СССР“. Гэтыя вялікія словы грунтуюцца на народнай волі і сіле, якая так выяўлялася толькі што, калі мы змагаліся з ворагам. Ты ведаеш, якую перамогу мы сёння маем? У гэтага шпіёна былі вельмі важныя матэрыялы, якіх суседняя фашыстоўская дзяржава толькі і чакае.

Максім. Нічога ў іх не выйдзе. Быць зноў у няволі? Не, дзякуй за ласку… У мяне да вас просьба. Калі маеце