Старонка:Базылевічава сям’я (1938).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная


Мікалай. Хіба ты мяне, дзед, не пазнаў?

Рыгор (углядаецца ў Мікалая). А хто цябе, сынку, ведае што ты за чалавек.

Волька. Вы не пазналі майго Мікалая?

Рыгор. Дык гэта Мікола, нябожчыка Паўла сын? Гэта-ж я цябе не пазнаў, каб я жыў. То здароў хіба. (Падае Мікалаю руку.) Даўно-ж ты, сынку, не быў у нас. Ты ўсё вучыўся. Кім-жа ты цяпер?

Максім. Ваенны інжынер… Учора прыехаў.

Рыгор. О-о-о! Паўлаў сын! А ваенны інжынер гэта… гэта ён што?.. Хе-хе… (бянтэжыцца). Я, прызнацца сам ваенным інжынерам не быў, дык добра не ведаю, які ён участак работы трымае.

Мікалай. Дык што такое здарылася?

Максім. Ты яго не бойся, гавары смела. Ён не так сабе ваенны інжынер, ён комуніст. Так што мы можам яму давяраць. Я за яго ручаюся.

Рыгор. Ага… Ты, Міколка, выбачай што я так спачатку… Можа ў вас там дзе і інакш, а ў нас каля граніцы трэба ўмець як валодаць і вачыма, і вушамі, і языком.

Мікалай. О, гэта трэба.

Рыгор. Дык такая справа вышла што… (зніжае голас). Учора ўночы нейкі чалавек наткнуўся на граніцы на пагранічніка і ўдалося яму ўцячы назад і скрыцца. І ўсе сляды паказваюць, што ён недзе тут, каля нашага калгаса ходзіць. Дзень відаць ён перасядзеў недзе ціхом, а ўночы заварушыцца. Прыехала некалькі пагранічнікаў, нашы людзі ўжо вышлі скрозь на дарогі і сцежкі, а мы з табою будзем у самым калгасе глядзець.

Максім (рвануўся). То давай хутчэй пойдзем.

Рыгор. Не, яшчэ з поўгадзіны можам пасядзець. Там яшчэ брыгадзіры і так людзі…

Максім. Калі так, то мы з табой, пане-браце, паспеем яшчэ па маленькай чарцы.

Волька. А і праўда. Адзін госць ёсць, а Вера і Лявонка зараз явяцца. (Садзіць Мікалая за стол.) Садзіцеся, дзядзька Рыгор.