Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

і вось кабан ў натоўп ідзе,
Клыкамі пора, б’е, грызе,
Спаткацца з ім — благое дзела:
Ткне клыком — ня камень цела!
Хай-бы хто ня даў дарогу —
Ураз пусьціў-бы й душу Богу…

І вось ўсім цесна, а кабан —
Ідзе свабодна, бы той пан!
А разам з ім — яго радня:
Парасёнак і сьвіньня…

Тут мо’ і дзіўна каму была,
Як ён, малы і з слабай сілай
А вось, уперад ўсіх прабраўся?
Ды проста: хвосьціка трымаўся
Ён свае цётанькі — сьвіньні…


Ня хочам, Божа барані,
Нікога тутка мы абразіць.
Ды вось — зашмат ужо пралазіць

Ўгару, і сілу забіраюць
На тое даных што ня маюць,
І сяньня так, як даўней была,
Ў „пратэкцыі“ кар’еры сіла.

Бач: чалавек ні-то, ні-сё,
Мо’ меней варт чым парасё.

Вума няма, нікчэмны ўзрост,
Моральна, дык зусім прахвост…
Здаецца й месца толькі ззаду!
А вось: дае сабе ён раду

І хутка у жыцьці „ўсплывае!“
Чаму? Ды хвосьцік чыйсьці памагае!

|}