Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Цячэ яна спакойна і ня псуець
Дабытку жыхаром бярэжым.
Відаць, як сьлед, яна закон шануець.
А як начальства, — дык ручаём мяцежным
Рака павінна паказаць,
Як трэ’ законы шанаваць.

Пайшлі з прашэньнем да ракі
Ад вёскі нашай хадакі.
Прыйшлі, глядзяць
І нос на квінт спусьцілі…

Убачылі яны між рэчаў, па рацэ што плылі,
Свае, руччамі зьнесеныя да ракі…
Пагледзілі на гэта бедныя, ўздыхнулі,
Дый моўчкі ў хаты павярнулі…


Прыклад, здаецца, ясны нам:
Дарэмна праўды хто шукае
І справядлівасьці ўзывае
Там,
Падуладнага дзе старшы пакрывае
І дзеліць ўсё з ім папалам!

|}



Воўк на псарні.

Воўк, лезучы ў аўчарню,
Заблутаўся й папаў на псарню.
Пачуўшы шэрага дух блізка забіякі
Паднялі гвалт сабакі.

З ланцугоў аж ірвуцца
У бой з ваўком ўступіць імкнуцца.

Прачхнуліся псары, ўзьнялась трывога:
— Хто, што? пытаюцца адзін аднога.
Крычаць: адзін — агню давай!
Другі — вароты зачыняй!