Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

(Вядома, як на кожным сходзе),
Аба ўсім ідзе тут мова,
Аднак проці ваўка ні слова
Ніхто не выказаў ў народзе.
Авечкі тут-жа згрудзіўшысь стаялі,
Уздыхалі ды… маўчалі.
Зусім тады ня дзіва,
Што леў, ня чуючы ніякага спраціву,
Такі свой выдаў прыгавор:
Аддаць ваўку авечы двор!


Такі вось вынік сходу
Залішне часта ў нас бывае:
Што воўк дый „голасам народу“
Аўцам ў начальства пападае…

|}



Ваўкі і оўцы.

Авечкам ад ваўкоў зусім жыцьця ня стала.
Дайшло ўжо да таго, што, наканец,
Авечак лёс начальства пад увагу ўзяла —
І з мэтай ратаваць гібелі авец —
Назначыць Раду парашыла.
А як само яно з ваўкамі зродні была,
Дык ваўкі ў раду толькі і папалі.

Канешна — слабыя авец былі надзеі,
Ваўкі каб ад ваўкоў іх ратавалі.
Аднак — ня ўсе-ж ваўкі зладзеі?
Наадварот — прыклады былі, што ня раз
Ля стад вясковых воўк блукаўся,
І, не чапаючы нікога у той час,
Пашвэндаўся сабе і ў лес хаваўся.

Казалі, праўда, ўсе тады,
Што сыты, мусіць, быў і ня шукаў яды.
Аднак-жа тлумачэньне гэта,
Зусім нельга за правіла лічыць.