Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Што будзь аўца атветчык ці „ісьцец“—
Няма ратунку для авец!
І хоць ваўком зладзействы ня спушчаюць,
Пакуль віноўнага дазнаюць
І кару нейкую яму дадуць —
Ваўкі авец як кралі, так крадуць!

|}



Нос і ногі.

Неяк прад нагамі нос
Хваліцца стаў хвасьліва.
(Ён тоўсты быў, блішчэў, як сьліва
І валасамі на’т аброс):

— Вы што? Ў маім высокім палажэньні,
На’т бачыць вас — ужо мне паніжэньне.
Магу я службай вашай карыстацца,
Аднак — як сьмееце са мной раўняцца?
Вы хочаце уроўні быць паноў ?

Ды я вас!..
Раптам… богі!
Скаўзнуліся ў балоце ногі
І нос — бабух у брудны роў! —


Хто-б ні быў — гэту праўду знай:
Нос ні прад кім не задзірай!



Воўчы закон.

У дужага слабы заўсёды вінаваты.


Ягнятка неяк ў летнюю пару,
Адбіўшыся ад хаты,
Пабегла да ракі вады напіцца.
І трэба-ж так было злажыцца,