Ягнятка кажа,
„Дык гэта быў твой брат!“
„Ня маю я братоў“…
„Дык кум, ці сват!
Ну, словам нехта з твайго роду!
Вы ўсе: сабакі, оўцы, пастухі —
Заўсёды сочыце мае грахі
І воўчаму жадаеце пагібелі народу!
Хто іменна з вас вінаваты,
Зусім цяпер я ня пытаюсь,
З табой, шчанё, смаркаты,
За ўсіх тут расквітаюсь!“
„Скажэце-ж чым тут вінаваты я?“
„Маўчы! Абрыдла мне зусім ўся гутарка твая!
Даволі!
Няма чаго з табой вазіцца болей,
Пытаньнямі сваімі зусім мне надаеў!
Адказваць табе — за многа чэсьці.
А хочаш знаць за што? Дык знай: даўно я еў,
І зьем цябе, бо хачу есьці!“
|}
Жаба і вол. На пожні жаба, ўбачыўшы вала, Чапурыцца, пыхціць і дмецца… |