Ў падпольлі адновячы сваім,
Мышы радзілісь аб тым,
Як з катом-зладзеем быць,
Бо не дае ужо ім жыць.
Пачалі радзіць. Як і ў нас —
Галдзелі мышы ўсе ураз.
Адна тут раіць — падкупіць,
Другая проста задавіць,
Або, сабраўшыся гурбой,
Пачаставаць ката лазой.
Давала кожна сваю раду,
Аднак з нарады — няма ладу!
Тут стары пацук умяшаўся;
Стаяў ён з боку, прыглядаўся
На шум і гоман таго сходу.
Урэшце кажа так народу:
Паслухайце, вось тутка вам
Прастую раду на ўсё дам.
Хабор дык кот ад вас вазьме,
Але і ўзяўшы — загрызе;
Забіць яго? Ці хто-бы мог?
За гэта — ведайце — вастрог!
Найлепей будзе — не сварыцца
З катом ані мірыцца.
Ні ваяваць з ім, ні дружыць,
А з асьцярогай большай жыць!
|