Старонка:Барвенак (1924).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

КАСЬБА.

Блішчаць на сонцы стальлю косы,
З травы зганяюць срэбра росаў,
У грады, у стройныя палосы
Кладуцца сьвежыя пракосы.

Дзесь песьня льецца з яснай далі,
Мянтушкі звонка зазычалі,
І копы зданьнямі пасталі…
Там дзе кусты з травой шапталі,

Цяпер засталася іржышча,
І сьпёка сонца, як агнішча,
Усюды сее пажарышчы;
Ды болей вольна вецер сьвішча…

1922 г.