ДУМКІ МАРАКА.
Палюбіў я мора, палюбіў я хвалі: Вольная іх воля — то маё жыцьцё… Сэрца неспакойна, погляд ловіць далі… Грозная стыхія — маё пачуцьцё…
Човен мой — надзея, якар — мой ратунак, Вёслы — мая сіла, ланцуг — барацьба… Песьня прабуджае духу лёт-кірунак, Маяка бляск — мэта, мой сыгнал — труба…
Рэвель, 1916 г.