Старонка:Барвенак (1924).pdf/139

Гэта старонка не была вычытаная

НА МОРЫ.

Шуміць вада, хвалюе мора,
Караб мой шпарка ўдаль ляціць,
А песьня вольная з прастору
Мне душу, сэрца весяліць.

Прад мною быстра прамінаюць
Чужыны дальняй берагі,
І я душой успамінаю
Пра край радзімы, дарагі.

Павей мне, вецер, на пуціне,
Тужэй мой парус нацягай,
І у краю маім судзьбіну
Шчасьлівым днём успамінай…

Рыга, 1917 г.