ПЕСЬНЯ.
Цьвіце пекна каліначка Белым-белым цьветам; Выйдзе замуж дзяўчыначка Гэтым цёплым летам…
Адцьвіла ўжо каліначка, Ўсю красу згубіла; Вышла замуж дзяўчыначка І душой заныла…
Прашло лета, ў каліначкі Лісьце паапалі; У гэту пору дзяўчыначку Маладу схавалі…
А вясною над магілай Вырасла каліна, Каб па тэй красе-дзяўчыне Была успаміна…