Краса-дзяўчынка, стан прыгожы — Не апісаў-бы і поэт, А твар яе — як кветка рожы; А губкі, нібы макаў цьвет…
Як уздыхне ці засьмяеша, Альбо гамонку завядзе — Аж разрывае грудзі сэрца, Канец надойдзе ўсёй-нудзе…
Але злы лёс ці дух варожы Ўсім шчасьця роўна не дае: Усё, што міла і прыгожа — Яно чужое — не мае…