Старонка:Барвенак (1924).pdf/194

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАД СНОМ.

Што пасуліць ноч сягоньня,
Што прысьніцца мне у сьне?
Звоняць ў сэрцы зычна звоны
І кудысь завуць мяне…

Я ляту на крыльлях мараў
У знаёмы, блізкі край,
Каб напіцца ласкі чараў…
Ў мысьлях бачу шчасьця р

Вось абоймы, пацалункі
І прыветны вуснаў зык…
Эх, прыгожыя малюнкі,
Эх ты, сэрца звонкі крык!

І дрыжыць струна надзеі,
Ўсё зычней, галосьней звон…
Што-ж сягоньня мне навее,
Што раскажа ноччу сон?..