Посьле ўчарашняй душэўнай віхуры, Посьле насьмешак людзкіх і кпіцьця — Сёньня сьцішылася, змоўкнула бура, Сёньня бязьмежан палёт пачуцьця…
Сёньня так лёгка і хвораму сэрцу І думкам, што рвуцца бяз спынку з грудзей, А ўчора хаваў іх — заместа-ж іх сьмерці Я досьвітак бачу жыцьцёвых надзей…
А ўсё-ж ня кідае мяне задуменьне: Чаму так злажылася жыцьце мае, Што радасьць і шчасьце я бачу ў імкненьні, А стрэціся з імі мне лёс не дае?