Старонка:Барвенак (1924).pdf/91

Гэта старонка была вычытаная

У ЛЕСЕ.

Шуміць, шапоча, шэпча лес…
Пад ветру ціхі сьвіст
Шле пацалунак ліст
Лісту-сябру пад пуд нябес —

Агністы промень ў ясны дзень…
Абоймаў просіць стройны дуб
Ў бярозкі стройнай — ладзіць шлюб;
Ад іх кладзецца марай цень…

Да клёну туліцца сасна;
Асіну поўніць сполах-ўрок;
Сапраўды — можа назнарок —
Паўнютка сорамам яна.

Шуміць, шапоча лес густы
І нейкай тайнай повен ён;
І звон і шум, і шум і звон
Трывожаць дрэвы і кусты.

І рвецца думка не адна
З душы маёй пад шум і звон…
Варожыць яў, чаруе сон:
Ўпрыродзе і ў душы вясна…

1923 г.