ПАСЬЛЯ БУРЫ.
Сьціхнуў вецер, сьціхла бура, Сонца глянула з-за хмар; Погляд свой, дагэтуль хмуры, Кінуў я на даль-абшар:
Ўсё чароўна, як у казцы, Пасьля буры і грамоў; Агарнулась сэрца ласкай, Нібы чуючы любоў…
І так міла ўсё для вока — Неба, сонца і прастор, — Што падняўся-бы высока — Аж да сонца і да зор.