ЭПІЛЁГ
1
ГАЗЭТНАЯ ХРОНІКА
Трэці дзень ня спыняюцца вулічныя масавыя дэмонстрацыі і рэволюцыйныя выступленьні нью-ёрскіх беспрацоўных і фабрычных рабочых.
У Кітаі атрады кітайскай Чырвонай арміі захапілі новыя тэрыторыі. У Шанхаі пачалася ўсеагульная забастоўка рабочых на ўсіх прадпрыемствах.
Пачалася забастоўка ангельскіх гарнякоў.
Паўстаньне нэграў у Амэрыцы.
Забастоўка бомбэйскіх тэкстыльшчыкаў перакідваецца за прадпрыемствы іншых гарадоў Індыі. Узброеныя паўстаньні індыйскага сялянства.
Акруговая конфэрэнцыя комуністычнае партыі горнага Шлёнску ў Польшчы вырашыла сьпешна рыхтавацца да забастоўкі рабочых на капальнях.
Няспынныя мітынгі беспрацоўных у Варшаве.
Паўстанскі рух сялянства ў Заходняй Беларусі і Украіне.
Забастоўкі ткачоў у Беластоку і Лодзі.
Паўстаньні на колёніяльных плянтацыях на выспах.
Забастоўка гарнякоў у Нямецкай Сілезіі.
.......................................
2
Дакладчык.
(з трыбуны польскага сойму)
Усходнія ўскраіны Польшчы ўдубальт поўны комуністычнае агітацыі. Дык і змаганьне з комунізмам тут павінна ісьці ўдубальт…