ні то ў забыцьці. Яна праседзела гэтак, аж пакуль сонца не апускацца пачало кудысьці там, па той бок каржакаватага хвойніку на горад.
— Адась! — гукнула яна, адумаўшыся, але раптам схамянулася: — гэта-ж з паўдня ўніз рушыла!
І кінулася з хаты. А там ужо неўзабаве сам гаспадар, Леапольд Гушка варочаўся дадому. Ён вельмі рухава ўваходзіў у двор.
— Скончана, — сказаў ён, — грошы ў кішэні. Заўтра адно трэба будзе Сурвілу іх перадаць, а ён ужо там паверне іх куды трэба. Ён і Мазавецкі — удвух з панам справу маюць.
Яны пачалі гаварыць удваіх, сеўшы на паравозе, і зноў ясныя, бясхмарныя надзеі апанавалі імі. Леапольд Гушка як-бы малады стаў, гэтакі, які быў калі сватаўся яшчэ да яе. Ён усё на сваіх плячах вынясе! Ён усё зробіць! Разам з ім усё, што трэба каб жыць, набудзецца! І яна сядзела поплеч яго, глядзела на яго, поўная надзей і веры ў яго і ў жыцьцё.
— Цяпер толькі чакаць пакуль папера прыдзе аб нашым тутэйшым падданстве, — задуменна сказаў ён.
І яны яшчэ асталіся сядзець. Туманам тхнула ім на ўзгорак з балота, па той бок хаты неба палала чырвоным агнём захаду. Каржакаваты хвойнік пачаў шаптацца.
Леапольд пачаў зноў гаварыць пра тое, з чаго трэба будзе пачынаць, узьбіваючыся на гаспадарку. Перш за ўсё каня прыдзецца агораць…
Марылька адабрала ад іх гэтую гаварлівую задумёнасьць. Зранку яна ішла паволі — куды сьпяшаць у нядзелю. Адась спаткаў яе недалёка ад хаты — ён ішоў кудысьці нацянькі паўз балота. Брат і сястра спаткаліся радасна.
— Ты што, у пустую хату варочаешся? — горка сказаў брат.
— Ведаю… Дык што?..
— Нічога, — адказаў ён, падумаўшы. — А я ўжо на цэлы год за парабка згадзіўся. Вырас ужо (цяпер ужо магу быць за парабка, а то раней усё дагэтуль ня прымалі — малы яшчэ, казалі!).
Зьдзек з усяго гэтага гучэў у яго словах.
Яна моўчкі, сама таго не заўважаючы, вурнулася і пайшла поруч з ім. Нарэшце яны разгаварыліся, панурасьць пакінула іх. Яны пачалі жартаваць і сьмяяцца.
— Хадзем да Антуся.