старыя сядзелі ў шэрую гадзіну на бярвенях. Іх было два, абодва пыхкалі люлькі. Старэчымі галасамі яны гаварылі:
— Дык я сам, знацца, чуў ад самога Сурвілы.
— Можа хваліўся?
— Дзе бачыў! Што яму перада мною хваліцца. Кажа, знацца, я ўжо буду ў вас за валаснога старшыню.
— А-а-а, ці бач!
— Буду, кажа.
— А хто-ж яго выбіраў?
— Яшчэ выбіраць будзем, некалі ўвосень. А цяпер стары як праштрапіўся, нешта, прашпэціўся, дык гэтага ўмасьцілі.
— А-а-а, ці бач!
— Умасьцілі, знацца. Я цяпер, кажа, спаўняюшчы должнасьць, сам гэтак мне і сказаў.
— Ці бач… А што-ж, мяне з табою ня зробяць за старшыню, бо калі часамі праштрапішся, дык з чаго ты ў мяне пацягнеш. А там калі казённыя грошы скруціць, дык у яго пацягнуць ёсьць з чаго.
— Дык гэтак-жа і падбіраюць…
Другая навіна была сапраўды навіна: дома Няміру чакаў ліст ад Адася Гушкі. Пісаў з астрогу, што зараз вернецца, пад нагляд поліцыі, да бацькі.
Няміра правёў Марыльку дадому. Там ужо, у хаціне, было цёмна. Бялелі камяні на ўзьлеску. Лог дыхаў вострым туманом.
Няміра правёў Марыльку дадому. Там ужо, у хаціне, было Марылька рада была гаварыць з Нямірам.
З таго вечара ў Леапольда Гушкі яшчэ больш падбавіліся сілы да работы: Адась зараз прыдзе. Тады яны ўдвух, гэтакія здаровыя людзі, зробяць сабе гэтакі лад у жыцьці, што ня будуць жадны кавалку хлеба. У Леапольда Гушкі падвоілася стараннасьць, цягавітасьць, сіла.
Гэтак скончылася восень. Яшчэ раз прышла і адышла зіма. Яшчэ адна прайшла вясна і прышло лета.
Дзе-ж Адась? Чаму-ж ён не вярнуўся? Божа мой, божа! Чорны сум па Адасю пачаў душыць Леапольда Гушку.
Няміра зрабіўся ў Гушкавай хаце за свайго чалавека.