Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

не спрачаўся, тым больш, што той у яго прысутнасці рабіў занадта арыстакратычны выгляд і выказваў свае погляды больш гукамі, як словамі. Толькі аднойчы Павел Пятровіч пусціўся быў у спаборніцтва з нігілістам з поваду моднага ў той час пытання аб правах остзейскіх дваран, але сам раптам спыніўся, прамовіўшы з халоднай далікатнасцю: — урэшце, мы адзін аднаго разумець не можам; я, прынамсі, не маю гонару вас разумець.

— Канешне! — выгукнуў Базараў. — Чалавек усё можа зразумець — і як дрыжыць эфір, і што на сонцы адбываецца; а як другі чалавек можа іначай смаркацца, як ён сам смаркаецца, гэтага ён зразумець не можа.

— Што, гэта астраумна? — прагаварыў дапытліва Павел Пятровіч і адышоў убок.

Урэшце, ён часам прасіў дазволу прысутнічаць пры доследах Базарава, а раз нават паднёс свой напарфумлены і вымыты добрым зеллем твар пад мікраскоп для таго, каб паглядзець як празрыстая інфузорыя глытала зялёную пылінку і старанна перажоўвала яе нейкімі вельмі рухавымі кулачкамі, якія знаходзіліся ў яе ў горле. Куды часцей за свайго брата наведваў Базарава Нікалай Пятровіч; ён-бы кожны дзень прыходзіў, як ён казаў, «вучыцца», калі-б клопаты па гаспадарцы дазвалялі яму. Ён не замінаў маладому даследчыку прыроды: садзіўся дзе-небудзь у куточак пакоя і глядзеў уважліва, зрэдку дазваляючы сабе асцярожнае пытанне. У час абедаў і вячэр ён стараўся накіроўваць гутарку на фізіку, геалогію альбо хімію, бо ўсе другія прадметы, нават гаспадарчыя, не кажучы ўжо пра палітычныя, маглі павесці калі не да сутычак, дык да ўзаемнага незадавальнення. Нікалай Пятровіч здагадваўся, што нянавісць яго брата да Базарава ніколькі не зменшылася. Дробны выпадак, паміж шмат іншых, пацвердзіў яго здагадкі. Халера пачала з’яўляцца там-сям па наваколлі і нават «вырвала» двух людзей з самага Мар’іна. Уночы з Паўлам Пятровічам здарыўся даволі моцны прыпадак. Ён прамучыўся да раніцы, але не звярнуўся да майстэрства Базарава — і, убачыўшыся з ім на наступны дзень, на яго запытанне: «чаму ён не паслаў па яго?» — адказаў, увесь яшчэ бледны, але ўжо старанна расчосаны і выбрыты:- «вы-ж, помніцца, самі казалі, што не верыце ў медыцыну?» Так праходзілі дні; Базараў працаваў упарта і панура... а між тым у доме Нікалая Пятровіча знаходзілася істота, з якою ён не то каб адводзіў душу, а ахвотна гутарыў... Гэта істота была Фенічка.

Ён сустракаўся з ёю большай часткай раніцамі, у садзе альбо на дварэ; у пакой да яе ён не заходзіў, і яна ўсяго