Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

на практыцы вы-б не дазволілі абразіць сябе, не патрабаваўшы задавальнення.

— Вы цалкам адгадалі маю думку.

— Вельмі добра. Мне вельмі прыемна гэта чуць ад вас. Вашы словы выводзяць мяне з невядомасці...

— З перашучасці, хочаце вы сказаць.

— Гэта ўсёроўна; я кажу так, каб мяне зразумелі; я... не семінарскі пацук. Вашы словы вызваляюць мяне ад некаторай сумнай неабходнасці. Я вырашыў біцца з вамі.

Базараў вытарашчыў вочы.

— Са мной?

— Абавязкова з вамі.

— Ды за што? будзьце ласкавы.

— Я-б мог растлумачыць вам прычыну, — пачаў Павел Пятровіч. — Але я лічу лепей маўчаць пра яе. Вы на мой густ тут лішні; я вас цярпець не магу, я пагарджаю вамі, і калі вам гэтага не даволі...

Вочы Паўла Пятровіча заззялі... Яны ўзгарэліся і ў Базарава.

— Вельмі добра, — прагаварыў ён. — Далейшых тлумачэнняў не патрэбна. Вам прышла фантазія выспрабаваць на мне свой рыцарскі дух. Я-б мог адмовіць вам у гэтай прыемнасці, ды ўжо куды ні ішло!

— Вельмі вам удзячны, — сказаў Павел Пятровіч, — і магу цяпер спадзявацца, што вы прымеце мой выклік, не прымусіўшы мяне звярнуцца да гвалтоўных мер.

— Гэта значыць, кажучы без алегорый, да гэтай палкі? — з халодным спакоем заўважыў Базараў. — Гэта зусім правільна. Вам ніколькі не патрэбна абражаць мяне. Яно-ж і не зусім бяспечна. Вы можаце застацца джэнтльменам... Прымаю ваш выклік таксама па-джэнтльменску.

— Вельмі добра, — прамовіў Павел Пятровіч і паставіў палку ў куток. — Мы зараз скажам некалькі слоў аб умовах нашай дуэлі; але я спярша хацеў-бы даведацца, ці лічыце вы патрэбным звярнуцца да фармальнасці невялікай сваркі, якая-б магла быць повадам майму выкліку?

— Не, лепш без фармальнасцей.

— Я сам так думаю. Лічу таксама недарэчным даходзіць сапраўдных прычын нашай сутычкі. Мы адзін аднаго цярпець не можам. Чаго-ж болей?

— Чаго-ж болей? — паўтарыў іранічна Базараў.

— Што-ж да самых умоў паядынку, то з прычыны таго, што ў нас секундантаў не будзе, бо дзе-ж іх узяць?

— Іменна, дзе іх узяць?

— То я маю гонар прапанаваць вам наступнае: біцца