Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

мяўся і змушаны быў крыху памаўчаць; Каця ўсё не ўзнімала вачэй. Здавалася, яна і не разумела, да чаго ён гэта ўсё вядзе, і чакала нечага.

— Я прадбачу, што здзіўлю вас, — пачаў Аркадзій, ізноў сабраўшы сілы, тым больш, што гэта пачуццё мае дачыненне некаторым чынам... некаторым чынам, заўважце, — да вас. Вы мяне, помніцца, учора папракалі ў недахопе сур’ёзнасці, — казаў усё Аркадзій, з выглядам чалавека, які ўвайшоў у балота, адчувае, што з кожным крокам грузне больш і больш, і ўсё-такі спяшаецца наперад, з надзеяю хутчэй перабрацца: — гэты папрок часта накіроўваецца... падае... на маладых людзей, нават калі яны ўжо яго не заслугоўваюць; і калі-б ва мне было больш самаўпэўненасці... («Ды памажы-ж мне, памажы», з адчаем думаў Аркадзій, але Каця па-ранейшаму не паварочвала галавы), калі-б я мог спадзявацца...

— Калі-б я магла быць упэўнена ў тым, што вы кажаце, — пачуўся ў гэты момант ясны голас Анны Сяргееўны.

Аркадзій зараз-жа змоўк, а Каця пабляднела. Міма самых кустоў, што затулялі порцік, пралягла дарожка. Анна Сергееўна ішла па ёй разам з Базаравым. Каця з Аркадзіем не маглі іх бачыць, але чулі кожнае слова, шэлест плацця, самае дыханне. Яны зрабілі некалькі крокаў і як наўмысля спыніліся проста перад порцікам.

— Вось бачыце, — казала ўсё Анна Сяргееўна, — мы в вамі памыліліся; мы абое ўжо не першай маладосці, асабліва я; мы пажылі, стаміліся; мы абое, чаго цырымоніцца? — разумныя: спачатку мы зацікавілі адзін аднаго, цікаўнасць была ўзнялася... а потым...

— А потым я вытхнуўся, — падхапіў Базараў.

— Вы ведаеце, што не гэта было прычынаю нашага непагаднення. Але як-бы там ні было, мы не адчувалі патрэбы адзін у адным, вось галоўнае, у нас занадта шмат было... як-бы гэта сказаць... аднароднага... Мы гэта не адразу зразумелі. Наадварот, Аркадзій...

— Вы адчуваеце ў ім патрэбу? — спытаўся Базараў.

— Годзе, Ёўгеній Васільевіч. Вы кажаце, што ён няроўнадушны да мяне, і мне самой заўсёды здавалася, што я яму падабаюся. Я ведаю, што падыходжу яму ў цёткі, але я не хачу хаваць ад вас, што я пачала часцей думаць пра яго. У гэтым маладым і свежым пачуцці ёсць нейкая пекната...

— Слова чароўнасць больш ужыткоўнае ў такіх выпадках, — перапыніў Базараў; кіпенне злосці чулася ў яго спакойным, але глухім голасе. — Аркадзій нешта сакрэтнічаў