Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

ёсць у мяне другія словы, толькі я іх не выкажу, таму што гэта рамантызм — гэта значыць: рассіропіцца. А ты хутчэй жаніся, ды сваім гняздом абзавядзіся, ды нарабі дзяцей паболей. Разумнікі яны будуць ужо таму, што ў час яны родзяцца, — не тое, што мы з табой. Эх! я бачу, коні гатовы. Пара! З усімі я развітаўся... Ну, што-ж? абняцца, ці што?

Аркадзій кінуўся на шыю да свайго былога настаўніка і друга, і слёзы так і пырснулі ў яго з вачэй.

— Што значыць маладосць! — вымавіў спакойна Базараў. — Ды я на Кацярыну Сяргееўну спадзяюся. Паглядзіш, як хутка яна цябе суцешыць!

— Бывай, брат! — сказаў ён Аркадзію, ужо ўзлезшы на калёсы і паказаўшы на пару галак, якія сядзелі побач на страсе стайні, дадаў: — Вось табе! — вывучай!

— Гэта што значыць? — спытаўся Аркадзій.

— Як! Хіба ты так дрэнна ведаеш прыродазнаўства альбо забыўся, што галка самая шаноўная, сямейная птушка? Табе прыклад!.. Бывайце, сін’ёр!

Калёсы забразгацелі і пакаціліся.

Базараў сказаў праўду. Гутарачы ўвечары з Кацяю, Аркадзій зусім забыўся на свайго настаўніка. Ён пачынаў падначальвацца ўжо ёй, і Каця гэта адчувала і не дзівілася. Ён павінен быў назаўтра ехаць у Мар’іна, да Нікалая Пятровіча. Анна Сяргееўна не хацела замінаць маладым людзям, і толькі для прыстойнасці не пакідала іх надта доўга адзін-на-адзін. Яна вялікадушна прыбрала ад іх князёўну, якую вестка пра рыхтаваны шлюб раз’юшыла да слёз. Спачатку Анна Сяргееўна баялася, як-бы не было ёй моташна глядзець на іх шчасце; але вышла зўсім наадварот: гэта яе не толькі не абцяжарыла, яно яе займала, яно яе расчуліла, нарэшце. Анна Сяргееўна гэтаму і ўзрадавалася, і засмуцілася. «Відаць, праўду кажа Базараў», падумала яна: «цікаўнасць, адна цікаўнасць, і любоў да спакою, і эгаізм...»

— Дзеці, — прамовіла яна голасна, — што, каханне пачуццё напускное?

Але ні Каця, ні Аркадзій яе нават не разумелі. Яны яе дзічыліся; мімаволі падслуханая гутарка не выходзіла ў іх з галавы. Урэшце, Анна Сяргееўна хутка супакоіла іх; і гэта было ёй няцяжка: яна супакоілася сама.

XXVII

Старыя Базаравы тым болыш узрадваліся раптоўнаму прыезду сына, чым менш яны яго чакалі. Арына Влас’еўна да таго ўзрушылася і забегалася па доме, што Васілій Івана-