Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

Івана- параўнаў яе з «курапаціцай»; куцы хвост яе кароценькай кофтачкі сапраўды надаваў ёй нешта птушынае. А сам ён толькі мычэў, ды пакусваў збоку янтарык свайго цыбука, ды, прыхапіўшы шыю пальцамі, круціў галавою, нібы спрабаваў, ці добра яна ў яго прышрубавана, і раптам разяўляў шырокі рот і рагатаў без усякага шуму.

— Я да цябе на цэлых шэсць тыдняў прыехаў, стары, — сказаў яму Базараў: — я працаваць хачу, дык ты ўжо, калі ласка, не перашкаджай мне.

— Аблічча маё забудзеш — вось я як табе перашкаджаць буду! — адказаў Васілій Іванавіч.

Ён стрымаў сваё абяцанне. Памясціўцы сына па-ранейшаму ў габінеце, ён толькі што не хаваўся ад яго і жонку сваю ўтрымліваў ад усякіх лішніх выказванняў пяшчотнасці: «Мы, матухна мая», — казаў ён, — «у першы прыезд Енюшкі яму дадзелі трошкі: цяпер трэба быць разумней». Арына Влас’еўна згаджалася з мужам, але мала ад гэтага выйгравала, таму, што бачыла сына толькі за сталом і канчаткова баялася з ім загаварыць. «Енюшанька!», бывала скажа яна, — а той яшчэ не паспее аглянуцца, як уже яна перабірае шнуркамі рэдзікюля і гаворыць: «нічога, нічога, я так», а потым пойдзе да Васілія Іванавіча і кажа, падпёршы шчаку: «як-бы, галубок, даведацца: чаго Енюша хоча сягоння на абед, капусты, альбо буракоў?» — «Ды што-ж ты ў яго сама не спыталася?» — «А надакучу!» Урэшце, Базараў хутка сам перастаў запірацца: ліхаманка работы з яго саскочыла і замянілася тужліваю нудой і глухім непакоем. Дзіўная стомленасць заўважалася ва ўсіх яго рухах; нават паходка яго, цвёрдая і імкліва смелая, змянілася. Ён перастаў гуляць адзін і пачаў шукаць кампаніі; піў чай у гасцінай, блукаў па гароду з Васіліем Іванавічам і курыў з ім «у маўчанку»; папытаўся аднойчы пра айца Аляксея. Васілій Іванавіч спярша ўзрадваўся гэтай перамене, але радасць яго была нядоўгая. «Енюша мяне трывожыць», скардзіўся ён цішком жонцы: «ён не тое што незадаволены альбо сярдзіты, гэта-б яшчэ нічога, ён засмучаны, ён сумны — вось што жудасна. Усё маўчыць, хоць-бы палаяў нас з табою; худзее, колер твара гэткі нядобры». — «Госпадзі, госпадзі!» — шаптала старэнькая: «надзела-б я яму ладанку на шыю, ды ён-жа не дазволіць». Васілій Іванавіч некалькі разоў спрабаваў самым асцярожным чынам распытаць Базарава пра яго работы, пра яго здароўе, пра Аркадзія... Але Базараў адказваў яму знехаця і нядбайна і, аднойчы, заўважыўшы, што бацька ў гутарцы патрошку пад нешта падбіраецца, з прыкрасцю сказаў яму: «Што ты ўсё каля мяне нібы на цыпках ходзіш? Гэта манера яшчэ горш за ранейшую». — «Ну, ну, ну, я ні-