Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/164

Гэта старонка не была вычытаная

ней сціскаў нерухомае паветра, і шпарка тухла крывавая зара. У вокнах мар’інскага дома запальваліся агні; Пракоф’іч, у чорным фраку і белых пальчатках, з асабліваю ўрачыстасцю накрываў стол на сем прыбораў. Тыдзень таму назад, у невялікай прыходскай царкве, ціха і амаль без сведак, адбыліся два вяселлі: Аркадзія з Кацяю і Нікалая Пятровіча з Фенічкай; а ў самы той дзень Нікалай Пятровіч даваў развітальны абед свайму брату, які адпраўляўся па справах у Маскву. Анна Сяргееўна паехала туды-ж зараз-жа пасля вяселля, шчодра абдарыўшы маладых.

Роўна а трэцяй гадзіне ўсе сабраліся к сталу. Міцю памясцілі тут-жа; у яго ўжо з’явілася нянька ў глазетавым какошніку. Павел Пятровіч сядзеў паміж Кацяю і Фенічкай: «мужы» прыладзіліся каля сваіх жонак. Знаёмыя нашыя змяніліся за апошні час; усе як быццам папрыгажэлі і пасталелі; адзін Павел Пятровіч пахудзеў, што, аднак, надавала яму больш пекнаты і грансен’ёрства яго выразістым рысам. Ды і Фенічка зрабілася другая. У свежым шаўковым плацці, з шырокаю аксамітнаю наколкаю на валасах, з залатым ланцужком на шыі, яна сядзела пачціва-непарушна; пачціва да самой сябе, да ўсяго, што было навакол яе, і так усміхалася, як быццам хацела сказаць: «Вы мяне прабачце, я не вінавата». І не яна адна — другія ўсе ўсміхаліся, і таксама як быццам прасілі прабачэння, усім было трошкі няёмка, трошкі журботна, і ў сутнасці вельмі добра. Кожны прыслугоўваў другому з пацешнай абыходлівасцю, нібы ўсе ўмовіліся разыграць нейкую простадушную камедыю. Каця была спакайней за ўсіх: яна даверліва паглядала вакол сябе, і можна было заўважыць, што Нікалай Пятровіч паспеў ужо палюбіць яе без памяці. Перад канцом абеда ён устаў і, узяўшы бакал у рукі, звярнуўся да Паўла Пятровіча.

— Ты нас пакідаеш... ты вас пакідаеш, любы брат, — пачаў ён: — канешне не надоўга: але ўсё-ж я не магу не выказаць табе, што я... што мы... як я... як мы... Вось у тым і бяда, што мы не ўмеем гаварыць спічы! Аркадзій, скажы ты.

— Не, папаша, я не рыхтаваўся.

— А я добра падрыхтаваўся! Проста, брат, дазволь цябе абняць, пажадаць табе ўсяго добрага, і вярніся да нас як хутчэй!

Павел Пятровіч пацалаваўся з усімі, не выключаючы, зразумела, Міці; ў Фенічкі ён звыш таго пацалаваў руку, якую тая яшчэ не ўмела падаваць, як трэба, і, выпіваючы другі раз наліты бакал, прамовіў з глыбокім уздыхам: «Будзьце шчаслівы, другі мае! Farewell[1]». — Гэты ан-

  1. бывайце!