Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/166

Гэта старонка не была вычытаная

вышэйшых колах грамадства. Гэта Павел Пятровіч. Ён паехаў з Масквы за мяжу для папраўкі здароўя і застаўся жыць у Дрэздэне, дзе ведаецца больш з англічанамі і з праезджымі рускімі. З англічанамі ён трымаецца проста, амаль скромна, але не без гонару; яны лічаць яго трохі нудным, але паважаюць у ім поўнага джэнтльмена «a perfect gentleman[1]». З рускімі ён больш развязны, дае волю сваёй злосці, кпіць з самога сябе і з іх; але ўсё гэта выходзіць у яго вельмі міла, — і нядбайна, і прыстойна. Ён прытрымліваецца славянафільскіх поглядаў: вядома, што ў вышэйшым свеце гэта лічыцца «très distingué[2]». Ён нічога рускага не чытае, але на пісьмовым стале ў яго стаіць срэбная попельніца ў выглядзе мужыцкага лапця. Нашы турысты вельмі за ім убягаюць. Мацвей Ільіч Калязін, які знаходзіцца ў часовай апазіцыі, велічава наведаў яго, праязджаючы на багемскія воды; а тубыльцы, з якімі ён, аднак, бачыцца мала; ледзь не моляцца на яго. Атрымаць білет у прыдворную капелу, у тэатр і т. д. ніхто не можа так лёгка і хутка, як der Herr Baron von Kirsanoff[3]. Ён ўсё робіць добра, колькі можа; ён усё яшчэ шуміць патрошку: нездарма-ж, быў ён некалі ільвом, але жыць яму цяжка... цяжэй, як ён сам думае... Варта глянуць на яго ў рускай царкве, калі, прытуліўшыся ў бачку да сцяны, ён задумваецца і доўга не варушыцца, горка сціснуўшы губы, потым раптам апамятаецца і пачне амаль незаметна хрысціцца...

І Кукшына трапіла за мяжу. Яна цяпер у Гейдэльбергу і вывучае ўжо не прыродазнаўчыя навукі, але архітэктуру, у якой, паводле яе слоў, яна адкрыла новыя законы. Яна па-ранейшаму знаецца з студэнтамі, асабліва з маладымі рускімі фізікамі і хімікамі, якімі напоўнены Гейдэльберг, і якія, здзіўляючы першыя часы наіўных нямецкіх прафесароў сваім цвярозым поглядам на рэчы, пазней здзіўляюць тых-жа самых прафесароў сваёй поўнай бяздзейнасцю і абсалютным гультайствам. З такімі вось двума-трыма хімікамі, якія не ўмеюць адрозніць кісларода ад азота, але поўнымі адмаўлення і самапаважання, ды з вялікім Елісевічам, Сітнікаў, які таксама рыхтуецца быць вялікім, таўчэцца ў Пецербургу і, па яго запэўненням, вядзе наперад «справу» Базарава. Кажуць, яго нехта нядаўна пабіў, але ён у даўгу не застаўся: у адным цёмным артыкульчыку, друкаваным у адным цёмным часопіску, ён намякнуў, што той, хто пабіў яго — баязлівец. Ён называе гэта іроніяй. Бацька ім папіхае па-ранейшаму, а жонка лічыць яго дурнем і літаратарам.

Ёсць невялікія сельскія могілкі ў адным з далёкіх кут-

  1. Поўны джэнтльмен.
  2. Вельмі шаноўным.
  3. Пан барон Кірсанаў.