Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

імкненняў! Не, рускі народ не гэтакі, якім вы яго ўяўляеце. Ён свята шануе паданні, ён — патрыярхальны, ён не можа жыць без веры...

— Я не стану супроць гэтага спрачацца, — перапыніў Базараў: — я нават гатоў згадзіцца, што ў гэтым ваша праўда.

— А калі мая праўда...

— І ўсё-такі гэта нічога не даводзіць.

— Іменна нічога не даводзіць, — паўтарыў Аркадзій з упэўненасцю спрактыкаванага шахматнага іграка, які прадбачыў выспрабаваны, відаць, ход супраціўніка і таму ані не збянтэжыўся.

— Як нічога не даводзіць? — прамармытаў здзіўлены Павел Пятровіч. — Значыцца, вы ідзеце супроць свайго народу?

— А хоць-бы і так? — выгукнуў Базараў. — Народ думае, што калі гром грыміць, гэта Ілья-прарок у калясніцы па небе раз’язджае. Што-ж? мне згаджацца з ім? Ды прытым — ён рускі, а хіба я сам не рускі?

— Не, вы не рускі пасля ўсяго, што вы зараз сказалі. Я вас за рускага прызнаць не магу.

— Мой дзед зямлю араў, — з напышліваю гордасцю адказаў Базараў. — Спытайцеся ў любога з вашых-жа мужыкоў, у кім з нас, — у вас або ва мне, — ён хутчэй прызнае земляка. Вы і гаварыць з ім не ўмееце.

— А вы гаворыце з ім і пагарджаеце ім у той-жа час.

— Што-ж, калі ён заслугоўвае пагарды? Вы ганіце мой кірунак, а хто вам сказаў, што ён ва мне выпадковы, што ён не выкліканы тым самым народным духам, у імя якога вы так паўстаіце?

— Як-жа! Вельмі патрэбны нігілісты!

— Патрэбны яны, ці не — не нам вырашаць. І вы-ж лічыце сябе не бескарысным.

— Панове, панове, калі ласка без асоб! — ускрыкнуў Нікалай Пятровіч і прыпадняўся.

Павел Пятровіч усміхнуўся і, паклаўшы руку на плячо брату, прымусіў яго ізноў сесці. — Не бойся, — прамовіў ён. — Я не забудуся, іменна ў выніку таго пачуцця годнасці, з якога так жорстка кпіць пан... пан доктар. Дазвольце, — казаў ён далей, звяртаючыся зноў да Базарава, — вы, можа быць, думаеце, што ваша вучэнне навіна? Дарэмна вы гэта ўяўляеце. Матэрыялізм, які вы прапаведваеце, быў ужо не раз у хаду і заўсёды з’яўляўся безгрунтоўным...

— Ізноў замежнае слова! — перапыніў Базараў. Ён пачынаў злаваць, і твар яго набыў мядзяны і грубы