Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

за вамі! Раней маладым людзям даводзілася вучыцца; не хацелася ім сыйсці за невукаў, дык яны, хочаш-не-хочаш, працавалі. А цяпер ім варта сказаць: усё на свеце лухта! — і справа зроблена. Маладыя людзі ўзрадаваліся. І сапраўды, раней яны проста былі балваны, а цяпер яны раптам сталі нігілісты.

— Вось і здрадзіла вам хвалёнае пачуццё ўласнае вартасці, — флегматычна заўважыў Базараў, між тым як Аркадзій увесь узгарэўся і забліскаў вачыма. — Спрэчка наша зайшла надта далёка... Здаецца, лепш яе спыніць. А я тады буду гатоў згадзіцца з вамі, — дадаў ён, устаючы, — калі вы выставіце мне хоць адну пастанову ў сучасным нашым быце у сямейным альбо грамадскім, якая-б не выклікала поўнага і бязлітаснага адмаўлення.

— Я вам мільёны такіх пастаноў выстаўлю, — ускрыкнуў Павел Пятровіч: — мільёны! Ды вось, хоць абшчына, напрыклад.

Халодная ўсмешка скрывіла губы Базарава. — Ну, наконт абшчыны, — прамовіў ён, — пагаварыце лепш з вашым братам. Ён цяпер, здаецца, зазнаў на справе, што такое абшчына; кругавая парука, цвярозасць і да таго падобныя штучкі.

— Сям’я, нарэшце, сям’я, так як яна існуе ў нашых сялян! — закрычаў Павел Пятровіч.

— І гэта пытанне, я думаю, лепш для вас-жа саміх не разбіраць падрабязна. Вы, спадзяюся, чулі пра снахачоў? Паслухайце мяне, Павел Пятровіч, дайце сабе дзянькі два тэрміну, адразу вы бадай ці што-небудзь знойдзеце. Перабярыце ўсе нашы саслоўі, ды падумайце добра над кожным, а мы пакуль з Аркадзіем будзем...

— З усяго здзеквацца, — падхапіў Павел Пятровіч.

— Не, жаб рэзаць. Пойдзем, Аркадзій; да спаткання, панове!

Абодва прыяцелі вышлі. Браты засталіся адны і спярша толькі паглядалі адзін на аднаго.

— Вось, — пачаў нарэшце Павел Пятровіч: — вось вам цяперашняя моладзь! Вось яны — нашы наследнікі!

— Наследнікі, — паўтарыў з сумным уздыхам Нікалай Пятровіч. Ён на працягу ўсяе спрэчкі сядзеў, як на вугаллі, і толькі крадком, балесна кідаў погляды на Аркадзія. — Ведаеш, што я ўспомніў, брат? Аднойчы я з нябожчыцай-матушкай пасварыўся: яна крычала, не хацела мяне слухаць... Я, нарэшце, сказаў ёй, што вы, моў, мяне зразумець не можаце: мы, моў, належым да двух розных пакаленняў. Яна страшэнна пакрыўдзілася, а я падумаў: што рабіць? Пілюля горкая — а праглынуть яе трэба. Вось цяпер нады-