Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

здзі- яго паважнасцю сваёй паставы. Аголеныя рукі яе прыгожа ляжалі ўдоўж стройнага стана; прыгожа падалі з надзвычайных валос на пакатыя плечы лёгкія галінкі фуксіі; спакойна і разумна, іменна спакойна, а не задуменна, глядзелі светлыя вочы з-пад крыху навіслага, белага ілба, губы ўсміхаліся ледзь прыкметнаю ўсмешкаю. Нейкаю ласкавай і мяккай сілай веяла ад яе твара.

— Вы з ёй знаёмы? — спытаўся Аркадзій у Сітнікава.

— Коратка. Хочаце я вас пазнаёмлю.

— Бадай... пасля гэтай кадрылі.

Базараў таксама зацікавіўся Одзінцовай.

— Гэта што за фігура? — праказаў ён. — На астатніх баб не падобна.

Дачакаўшыся канца кадрылі, Сітнікаў правёў Аркадзія да Одзінцовай; алё бадай ці ён быў коратка з ёй знаёмы: і сам ён заблытаўся у словах сваіх, і яна глядзела на яго з некаторым здзіўленнем. Аднак твар яе зрабіўся прыязным, калі яна пачула прозвішча Аркадзія. Яна спыталася ў яго, ці не сын ён Нікалая Пятровіча?

— Але.

— Я бачыла вашага бацюхну два разы і шмат чула пра яго, — казала яна далей; — я вельмі рада з вамі пазнаёміцца.

У гэты момант падляцеў да яе нейкі ад’ютант і запрасіў яе на кадрыль. Яна згадзілася. .

— Вы хіба танцуеце? — пачціва спытаўся Аркадзій.

— Танцую. А вы чаму думаеце, што я не танцую? Альбо я вам здалася занадта старою?

— Злітуйцеся, як можна... Але ў такім выпадку дазвольце мне запрасіць вас на мазурку.

Одзінцова выбачна ўсміхнулася. — Калі ласка, — сказала яна і паглядзела на Аркадзія не тое каб звысака, а так, як замужнія сёстры глядзяць на вельмі маладзенькіх братоў. Одзінцова была крыху старэйшая за Аркадзія, ёй пайшоў дваццаць дзевяты год, але пры ёй ён адчуваў сябе школьнікам, студэнтыкам, нібы розніца гадоў паміж імі была куды большая. Мацвей Ільіч падышоў да яе з велічным выглядам і ліслівымі словамі. Аркадзій адышоў убок, але не кідаў наглядаць за ёю; ён не спускаў з яе вачэй і ў час кадрылі. Яна гэтак-жа вольна гутарыла з сваім танцорам, як і з саноўнікам; ціха паводзіла галавою і вачыма і разы два ціха засмяялася. Нос у яе быў крыху тоўсты, як амаль ва ўсіх рускіх, і колер скуры не быў зусім чысты; з усім тым Аркадзій вырашыў, што ён яшчэ ніколі не сустракаў такой чароўнай жанчыны. Гук яе голаса не выходзіў у яго з вушэй; самыя складкі плацця, здавалася, клаліся ў яе іначай, як