Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

— Я з цябе дзіўлюся! — ускрыкнуў Аркадзій. — Як? Ты, ты, Базараў, прытрымліваешся той вузкай маралі, якую...

— Які ты дзівак! — нядбайна перапыніў Базараў. — Хіба ты не ведаеш, што на нашай мове і для нашага брата «нядобра» значыць «добра»? Пажыва ёсць, значыць. Ці не сам ты сягоння казаў, што яна дзівачна вышла замуж, хоць, на думку маю, выйсці за багатага старыка — справа ані не дзівачная, а, наадварот, разумная. Я гарадскім пагалоскам неверу; але люблю думаць, як кажа наш адукаваны губернатар, што яны праўдзівыя.

Аркадзій нічога не адказаў і пастукаўся ў дзверы нумара. Малады слуга ў ліўрэі ўвёў абодвух прыяцеляў у вялікі пакой, мэбляваны дрэнна, як усе пакоі рускіх гасцініц, але ўстаўлены кветкамі. Хутка з’явілася сама Одзінцова ў простым ранішнім адзенні. Яна здавалася яшчэ маладзейшаю пры святле вясенняга сонца, Аркадзій пазнаёміў яе з Базаравым і з тайным здзіўленнем заўважыў, што ён як быццам замяшаўся, між тым, як Одзінцова заставалася зусім спакойнаю, як учора. Базараў сам адчуў, што ён замяшаўся, і яму зрабілася прыкра. «Вось табе раз! — бабы спалохаўся!» падумаў ён, і, разваліўшыся ў крэсле, не горш за Сітнікава, загаварыў пераўвялічана развязна, а Одзінцова не спускала з яго сваіх ясных вачэй.

Анна Сяргееўна Одзінцова нарадзілася ад Сяргея Нікалаевіча Локцева, вядомага красаўца, аферыста і іграка, які, пратрымаўшыся і прашумеўшы гадоў пятнаццаць у Пецербургу і Маскве, скончыў тым, што прайграўся ўшчэнт і прымушаны быў пасяліцца ў вёсцы, дзе, урэшце, хутка памёр, пакінуўшы невялічкую маёмасць двум сваім дачкам: Анне — дваццаці і Кацярыне дванаццаці год. Маці іх, з абяднелага роду князёў Х..., сканала ў Пецербургу, калі муж яе знаходзіўся яшчэ ў поўнай сіле. Становішча Анны, пасля смерці бацькі, было вельмі цяжкое. Бліскучае выхаванне, атрыманае ёю ў Пецербургу, не падрыхтавала яе да перанясення клопатаў па гаспадарцы і па дому, — да глухога вясковага жыцця. Яна не ведала нікога зусім ў цэлым наваколлі, і параіцца ёй не было з кім. Бацька яе стараўся, каб не сутыкацца з суседзямі; ён імі пагарджаў, і яны ім пагарджалі, кожны па-свойму. Яна аднак не губляла галавы і зараз-жа выпісала да сябе сястру сваёй маткі, князёўну Аўдоц’ю Сцяпанаўну Х...ю, злую і фанабэрыстую старую, якая, пасяліўшыся ў пляменніцы ў доме, забрала сабе ўсе лепшыя пакоі, румзала з раніцы да вечара і нават па садзе гуляла не іначай, як у суправаджэнні адзінага свайго прыгоннага чалавека, панурага лёкая ў зношанай гарохавай ліўрэі з блякітным галуном і ў трохраговым капелюшы. Анна цярпліва