Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

дзій. — Ты з ім, калі ласка, не цырамонься. Ён дзіўны хлапчына, такі просты — ты ўбачыш.

Фурман Нікалая Пятровіча вывеў коней.

— Ну, паварочвайся, тоўстабароды! — звярнуўся Базараў да фурмана.

— Чуеш, Міцюха, — падхапіў другі, які тут-жа стаяў, фурман з рукамі, засунутымі ў заднія прарэхі кажуха, — барын гэта як цябе празваў? Тоўстабароды і ёсць.

Міцюха толькі шапкаю трасянуў і пацягнуў лейцы з потнага караніка.

— Хутчэй, хутчэй, хлопцы, падсабляйце, — ускрыкнуў Нікалай Пятровіч, — на гарэлку будзе!

За некалькі хвілін коні былі запрэжаны; бацька з сынам уселіся ў калясцы; Пётр узлез на козлы; Базараў ускочыў у тарантас, уткнуўся галавою ў скураную падушку, — і абодва экіпажы пакацілі.

III

— Дык вось як, — нарэшце ты кандыдат і дамоў прыехаў, — гаварыў Нікалай Пятровіч, пахлопваючы Аркадзія то па плячы, то па калене. — Нарэшце!

— А што дзядзька? здаровы? — спытаўся Аркадзій, якому, не гледзячы на шчырую, амаль дзіцячую радасць, якая яго напаўняла, хацелася хутчэй перавесці гутарку з настрою ўсхвалёванага на звычайны.

— Здаровы. Ён хацеў быў выехаць са мною да цябе насустрач, ды нешта раздумаў.

— А ты доўга мяне чакаў? — спытаўся Аркадзій.

— Ды гадзін каля пяці.

— Добры папаша!

Аркадзій жвава павярнуўся да бацькі і звонка пацалаваў сяго ў шчаку. Нікалай Пятровіч ціхенька засмяяўся.

— Якога я табе слаўнага каня прырыхтаваў! — пачаў ён: — ты ўбачыш. І пакой твой абклеены абоямі.

— А дая Базарава пакой ёсць?

— Знойдзецца і для яго.

— Калі ласка, папаша, прыласкай яго. Я не магу табе выказаць, да якой ступені я даражу яго дружбаю.

— Ты нядаўна з ім пазнаёміўся?

— Нядаўна.

— То-ж бо мінулай зімой я яго не бачыў. Ён чым займаецца?

— Галоўны прадмет яго — прыродазнаўчыя навукі. Ды ён усё ведае. Ён у наступным годзе хоча трымаць на доктара.