Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

нуў яму руку і доўга нічога не гаварыў. Здавалася, Базараў зразумеў і ацаніў і гэты поціск, і гэта маўчанне. Мінулую ноч ён усю не спаў і не курыў, і амаль нічога не еў ужо некалькі дзён. Пахмура і рэзка выдаваўся яго схудзелы профіль з-пад насунутай шапкі.

— Што, брат, — прагаварыў ён, нарэшце, — дай сігарку... Ды паглядзі, здэцца, жоўты ў мяне язык?

— Жоўты, — адказаў Аркадзій.

— Ну але... вось і сігарка нясмашная. — Расклеілася машына.

— Ты, сапраўды, змяніўся за гэты апошні час, — заўважыў Аркадзій.

— Нічога! Паправімся. Адно нудна, — маці ў мяне такая жаласлівая: калі бруха не адгадаваў, ды не ясі дзесяць разоў у дзень, яна і вар’юецца. Ну, бацька нічога, той сам быў усюды, і ў сіце, і ў рэшаце. Не, нельга курыць, — дадаў ён, і шпурнуў сігарку ў пыл дарогі.

— Да твайго маёнтка дваццаць пяць вёрст? — спытаўся Аркадзій.

— Дваццаць пяць. Ды вось спытайся ў гэтага мудраца. — Ён паказаў на мужыка, Фядотавага работніка, які сядзеў на козлах.

Але мудрэц адказаў, што: «Хтош е ведае — вёрсты тутака не мераныя», і не спыняў упоўголас лаяць карэннага за тое, што ён «галаўнёю брыкае», гэта значыць тузае талавой.

— Але, але, — загаварыў Базараў, — навука вам, юны друг мой, навучальны якійсьці прыклад. Чорт ведае, што за лухта! Кожны чалавек на нітачцы вісіць, бяздонне што хвіліны пад ім расчыніцца можа, а ён яшчэ сам прыдумвае сабе ўсякія непрыемнасці, псуе сваё жыццё.

— Ты на што намякаеш? — спытаўся Аркадзій.

— Я ні на што не намякаю, я проста кажу, што мы абодва з табою вельмі неразумна сябе трымалі. Што тут разважаць! Але я ўжо ў клініцы заўважыў: хто злуе на свой боль — той абавязкова яго пераможа.

— Я цябе не зусім разумею, — прамовіў Аркадзій, — здаецца, табе не было на што паскардзіцца.

— А калі ты не зусім мяне разумееш, дык я табе далажу наступнае: па-мойму — лепш каменне біць на бруку, як дазволіць жанчыне завалодаць хоць-бы кончыкам пальца. Гэта ўсё... — Базараў ледзь быў не вымавіў свайго ўлюбёнага слова «рамантызм» — ды ўтрымаўся і сказаў: лухта. — Ты мне цяпер не паверыш, але я табе кажу: мы вось з табою трапілі ў жаночае кола, і нам было прыемна: але кінуць