Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

— Лазара пець! — паўтарыў Васілій Іванавіч. — Ты, Еўгеній, не думай, што я хачу, так сказаць, разжаліць госця: вось, моў, мы ў якой глушы жывем. Я, наадварот, тае думкі, што для чалавека, які мысліць, няма глушы. Прынамсі, я стараюся, па магчымасці, не зарасці, як кажуць, мохам, не адставаць ад века.

Васілій Іванавіч выцягнуў з кішэні новы жоўты футляр, які паспеў захапіць, бегаючы ў Аркадзіяў пакой, і гаварыў усё, памахваючы ім у паветры: — я ўжо не кажу пра тое, што я, напрыклад, не без малых для сябе ахвяр, пасадзіў мужыкоў на аброк і аддаў ім сваю зямлю на палавіну. Я лічыў гэта сваім абавязкам, самая разважнасць у гэтым выпадку вядзе на тое, хоць другія ўласнікі нават не думаюць пра гэта: я кажу пра навукі, пра асвету.

— Так; вось я бачу ў цябе — “Друг здравія» на 1855 год, — заўважыў Базараў.

— Мне яго па знаёмству стары таварыш высылае, — спешна прагаварыў Васілій Іванавіч: — але мы, напрыклад, і аб фрэналогіі маем ўяўленне, — дадаў ён, — звяртаючыся аднак больш да Аркадзія і паказваючы на невялікую, якая стаяла на шафе, гіпсавую галаву, разбітую на нумараваныя чатырохкутнікі, — нам і Шэнлейн не застаўся невядомым — і Радэмахер.

— А ў Радэмахера яшчэ вераць у **** — губерні? — спытаўся Базараў.

Васілій Іванавіч закашляў. — У губерні... Канешне, вам, панове, лепей ведаць; дзе-ж нам за вамі паспець? Вы-ж нам на змену прышлі. І ў мой час які-небудзь гумараліст Гофман, які-небудзь Броун з яго віталізмам — здаваліся вельмі смешныя, а таксама-ж грымелі некалі. Хто-небудзь новы замяніў у вас Радэмахера, вы яму пакланяецеся, а праз дваццаць гадоў, бадай, і з таго смяяцца будуць.

— Магу цябе супакоіць, — прамовіў Базараў: — што мы цяпер наогул з медыцыны смяемся і не перад кім не кленчым.

— Як-жа гэта так? Ты-ж доктарам хочаш быць?

— Хачу, ды адно другому не перашкаджае.

Васілій Іванавіч патыкаў трэцім пальцам у люльку, дзе яшчэ заставалася трохі гарачага попелу. — Ну, можа быць, можа быць — спрачацца не стану. Я-ж што? — Адстаўны штаб-лекар, валату[1], цяпер вось у аграномы дапяў. — Я ў вашага дзядулі ў брыгадзе служыў, — звярнуўся ён зноў да Аркадзія, — так-с, так-с; — шмат я на сваім вяку бачыў усяго. І ў якіх толькі колах не быў, з кім не вадзіўся! — Я, той самы я, якога вы маеце ласку бачыць цяпер перад сабою,

  1. Волату — сапсаванне: volla tout вось і ўсё.