Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

Базараў пачаў зяхаць.

— Я думаю, пара падарожнікам у абыймы да Марфея, — заўважыў Васілій Іванавіч.

— Гэта значыць пара спаць, — падхапіў Базараў. — Гэта думка правільная. Пара, сапраўды.

Развітваючыся з маткаю, ён пацалаваў яе ў лоб, — а яна абняла яго і за спіною, крадком, яго блаславіла тройчы. Васілій Іванавіч правёў Аркадзія ў яго пакой і пажадаў яму «такога жыватворчага адпачынку, які і я зазнаваў у вашы шчаслівыя гады». І сапраўды, Аркадзію добра спалася ў сваім прадбанніку: у ім пахла мятаю і два цвыркуны наперабой усыпляюча цвыркалі за печкай. Васілій Іванавіч пайшоў ад Аркадзія ў свой габінет і, прыпёршыся на канапе, у нагах сына, збіраўся быў пагаварыць з ім, але Базараў зараз-жа яго адаслаў, кажучы, што яму спаць хочацца, а сам не заснуў да раніцы. Шырока раскрыўшы вочы, ён злосна глядзеў у цемрадзь: успаміны дзяцінства не мелі ўлады над ім, ды да таго-ж ён яшчэ не паспеў адкараскацца ад апошніх горкіх уражанняў. Арына Влас’еўна спярша памалілася ўсмак; потым доўга, доўга гутарыла з Анфісушкай, якая, стаўшы як укопаная перад барыняю і ўставіўшы ў яе сваё адзінае вока, перадавала ёй таямнічым шопатам усе свае заўвагі і меркаванні наконт Еўгенія Васільевіча. У старэнькай ад радасці, ад віна, ад сігарачнага дыму зусім закружылася галава; муж загаварыў быў з ёю і махнуў рукой.

Арына Влас’еўна была сапраўдная руская двараначка даўнейшага часу; ёй-бы трэба было жыць гадоў за дзвесце, у старамаскоўскія часы. Яна была вельмі набожная і чуллівая, верыла ў розныя прыкметы, варожбы, загавары, сны; верыла ў юрадзівых, у дамавікоў, у лесуноў, у дрэнныя сустрэчы, у псоту, народныя лякарствы, у чацвярговую соль, у хуткі канец свету; верыла, што калі на вялікдзень на ўсяночнай не патухнуць свечы, то грэчка добра ўродзіць, і што грыб болей не расце, калі яго чалавечае вока ўбачыць; верыла, што чорт любіць быць там, дзе вада, і што ў кожнага жыда на грудзях крывавая плямка; баялася мышэй, вужоў, жаб, вераб’ёў, п’явак, грому, халоднай вады, падвею, коней, казлоў, рыжых людзей і чорных кошак і лічыла цвыркуноў і сабак за нячыстых жывёл; не ела ні цяляціны, ні галубоў, ні ракаў, ні сыру, ні спаржы, ні земляных ігруш, ні зайца, ні кавуноў, таму, што парэзаны кавун нагадвае галаву Іоана Прадцечы; а пра вустрыцы, калі гаварыла, дык не іначай як усю яе трэсла ад гідлівасці; любіла паесці — і строга пасціла; спала дзесяць гадзін у суткі — і не клалася зусім, калі ў