Старонка:Бедныя людзі.pdf/56

Гэта старонка была вычытаная

разьвязаў загадку майго захапленьня і абвясьціў нам, што роўна праз тыдзень будзе Петрыкаў дзень нараджэньне, і што з гэтага выпадку ён абавязкова зойдзе да сына; што ён надзене новую камізэльку, і што жонка абяцала купіць яму новыя боты. Адным словам, стары быў зусім шчасьлівы і гаманіў пра ўсё, што яму ў голаў пападала.

Дзень яго нараджэньня! Гэты дзень нараджэньня не даваў мне супакою ні ў дзень, ні ў ночы. Я абавязкова вырашыла напомніць пра сваё сяброўства Пакроўскаму і зрабіць які-небудзь падарак яму. Але што? Нарэшце я дадумалася падарыць яму кніжак. Я ведала, што яму хацелася мець поўны збор твораў Пушкіна ў апошнім выданьні і я вырашыла купіць Пушкіна. У мяне сваіх уласных грошай было рублёў трыццаць, якія я зарабіла на вышываньні. Гэтыя грошы былі адкладзены ў мяне на новую сукенку. Зараз-жа я паслала нашу кухарку, старую Матрону, даведацца, колькі каштуе ўвесь Пушкін. Бяда! Цана ўсіх адзінаццаці кніг была, ў кожным разе, рублёў шэсьцьдзесят. Дзе ўзяць грошай? Я думаладумала і ня ведала, на што кінуцца. У мамкі прасіць не хацелася. Вядома, мамка мне абавязкова дапамагла-б; але тады ўсе-б у нашым доме даведаліся пра наш падарак; ды да таго-ж гэты падарак зрабіўся-б удзячнасьцю, як за ўвесь год працы Пакроўскага. Мне хацелася падарыць адней, каб ніхто ня ведаў. А за працу яго са мною я хацела яму назаўсёды аддзякаваць без аніякай там платы, апрача майго сяб-