Старонка:Бедныя людзі.pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

сябра мой, усё цукерачкамі корміце? Я, дапраўды, ня ведаю, адкуль вы грошай гэтых бярыцё? Ах, сябра мой, шануйце грошы, на міласьць бога шануйце іx, — Тадора прадае дыван, які я вышыла; даюць 50 руб. асыгн. Гэта вельмі добра; я думала менш будзе. Я тадоры дам тры рублі ды сабе пашыю сукенку, так, просьценькую, цёпленькую. Вам камізэльку зраблю, сама зраблю, і матэрыі добрай выберу.

Тадора мне дастала кніжку — Аповесьці Белкіна, якую вам пасылаю, калі хочаце чытаць. Калі ласка, Толькі не запэцкайце і доўга ня трымайце: кніжка чужая, — гэта Пушкіна творы. Два гады таму назад мы чыталі гэтыя аповесьці разам з мамкай, і цяпер мне так нудна было іх перачытваць. Калі ў вас ёсьць якія-небудзь кніжкі, то прышлеце мне, — толькі ў такім выпадку, калі вы іх не ў Ратазяева ўзялі. Ён напэўна дасьць свой твор, калі ён што-небудзь і калі-небудзь надрукаваў. Як гэта вам падабаецца яго твор, Макар Аляксеевіч, такое глупства... — Ну, бывайце! як я загаманілася! Калі мне сумна, тады я рада пагаманіць, хоць пра што-небудзь. Гэта лякарства! — Адразу-ж лягчэй зробіцца, а, асабліва, калі выкажаш усё, што ляжыць на сэрцы. Бывайце, бывайце, мой сябра, ваша

Б. Д.

Чэрвеня 28.

Матачка Барбара Аляксееўна!

Годзе сумаваць! Як-жа гэта ня сорамна вам! Ну, годзе, аналёчак мой; як гэта вам такія думкі прыхо-