Крым
1
О, Крым, нязьведаная казка Жыцьця мінулага вякоў. Адным якія былі ласкай, Для іншых — скрогатам акоў!
У шумным побегу сталецьцяў Нішто цябе, Крым, не згняло,— Таксама цягнуць рыбу сеці, Таксама птушка мкне ў сіло.
Адвечным ладам шуміць мора, А з ім — магнолія, платан… Аб чым яны з сабой гавораць,— Спытайся ночку ды туман!