Старонка праверана
Вось якое мне вясельле?!
І я ў гэткі дзень
Жыці мушу?—Божа! божа!
Што пачну я, цень?
____
Паднялі труну на плечы,
Панясьлі пасьпешна;
Мяне ўдзержыць хочуць сілай—
Ха, ха! вот пацешна!
Проч з дарогі разявякі,
З хлысьцьбаю дасужай!
Бо я молад і сярдзіты,
А кулак мой дужы…
Я адзін к ёй маю права,
А вы проч, насланьне!
Чорны збродзе! толькі роўны
Хай да бойкі стане.
З вас ніхто майго цярпеньня
У грудзёх ня зьмесьце!..
І ўцяклі ўсе,—сам іду я,
Грозны цар балесьці!
Сярод гоману і звону
Ўсіх званоў бяз ладу,
Сам іду я к дамавіне—
Да свайго пасаду.
Ты, грабар, на гэтым насьпе
Ўсьпёрты на лапаце,
За дол для цара такога,
Колькі хочаш, браце?