Старонка праверана
От лепш ты патурбуйся
За мяне ўжо сягоньня.
— Не, лепш ты йдзі, Кастуся,
Дзед зноў бабе гамоне.
Баба сюд-туд ды жвава
Чмых за печку бяз мукі…
Дзед зашыўся пад лаву…
А сьмерць стукі ды стукі.
І так стукала-б доўга,
Лет чакала-б са дзьвесьце,
Каб праз комін дарогу
Не нашла к ім нарэшце.
|}