пачуўся радасны брэх. Гэта вярнулася шчаня. Яно ўскочыла да ваўчыхі на страху, потым у дзірку і, адчуўшы сябе дома, у цяпле, спазнаўшы сваіх авечак, забрахала яшчэ мацней… Арапка прачнулася пад хлявом і, пачуўшы воўка, завыла, закудахталі куры, і калі на ганку паказаўся Ігнат з сваёй стрэльбай, то перапужаная ваўчыха была ўжо далёка ад зімоўкі.
— Фюйць! — засьвістаў Ігнат. — Фюйць! Гані на ўсіх парах!
Ён спусьціў курок — стрэльба дала асечку; ён спусьціў яшчэ раз — зноў; ён спусьціў трэці раз — і вялізны вогненны сноп вылецеў з рулі і паняслося аглушаючае „бу! бу!“ Яму моцна аддало ў плячо; і, узяўшы ў адну руку стрэльбу, а ў другую сякеру, ён пайшоў паглядзець, ад чаго шум…
Крыху пачакаўшы, ён зьвярнуўся ў хату.
„Што там?“ — спытаў хрыплым голасам вандраўнік, начаваўшы ў яго ў гэту ноч і разбуджаны шумам.
— Нічога… — адказаў Ігнат. — Глупства. Панадзіўся наш Белалобы з авечкамі спаць, у цяпле. Толькі няма ў яго таго разуменьня, каб хадзіць праз дзьверы, а мяркуе ўсё, каб як праз страху. Учора ўначы прадраў страху і гуляць пашоў,