Гэта старонка не была вычытаная
падлюга, а цяпер вось вярнуўся і ізноў прадраў страху.
— Дурны.
— Але, спранжына ў мазгох трэснула. Да сьмерці ня люблю дурных! — уздыхнуў Ігнат, лезучы на печ. — Ну, рана яшчэ ўставаць, давай спаць поўным ходам…
А раніцою ён паклікаў да сябе Белалобага, моцна пацягаў яго за вушы, а потым, б‘ючы яго дубцом, усё прыгаварваў:
— Хадзі праз дзьверы! Хадзі праз дзьверы! Хадзі праз дзьверы!