Старонка:Белалобы.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

хістаўся і часта падаў (ваўчыха думала, што гэта ад ветру) і крычаў: „Зышоў з рэек!“

Ваўчыха памятала, што ўлетку і ўвосень каля зімоўя пасьвіліся баран і дзьве авечкі, і калі яна ня так даўно прабягала міма, то ёй здалося, быццам у хляве бляялі. І цяпер, падходзячы да зімоўя, яна прыпамінала, што ўжо сакавік і, мяркуючы па часу, у хляве абавязкова павінны быць ягняты. Яе мучыў голад, яна думала аб тым, з якім здаваленьнем яна будзе есьці ягня, і ад такіх думак зубы ў яе ляскалі і вочы сьвяціліся ў пацёмках, як два аганькі.

Хата Ігната, яго хлявы і калодзеж былі абкружаны высокімі гурбамі сьнегу. Было ціха. Арапка, мусіць, спала пад хлявом.

Па гурбах ваўчыха ўзьлезла на хлеў і пачала разграбаць лапамі і мордай саламяную страху. Салома была гнілая і пухкая, так што ваўчыха чуць не правалілася; на яе раптам проста ў морду павеяла цёплай парай, пахам гною і авечага малака. Унізе, адчуўшы холад, квола забляяла ягня.